Cтиль вещания
Рефераты >> Журналистика >> Cтиль вещания

Размоўны стыль ўяўляе сабой каштоўнасць яшчэ з аднаго пункту гледжання. Размоўнае выступленне рэдка калі бывае зусім бясстрасным. Звычайна яно нясе ў сабе значны зарад эмацыянальнай энергіі – і не толькі ў сваёй інтанацыйнай афарбоўцы, але і ў рэпарцёрскім тэксце, з якім яно непарыўна звязана. Эмоцыі і энергетыка настрою спрыяюць большай эфектыўнасці рэпартажу.

Спецыяльная лексіка іграе дэфінітыўную і намінатыўную ролю. Тэрміны звычайна выкарыстоўваюцца ў прамым значэнні, не адбываецца іх пераасэнсаванне. Выкарыстанне спецыяльнай лексікі ў рэпартажы таксама мае межы. Крытэрыем адбору выступаюць такія патрабаванні да мовы рэпартажу, як папулярнасць, даступнасць, прастата. Вузкаспецыяльныя тэрміны амаль не сустракаюцца. Стылістычная функцыя спецыяльнай лексікі: яна стварае відавочнасць, дакладнасць, каларыт (у навуковых рэпартажах). Выкарыстанне спецыяльнай лексікі - звычайная справа для дзеючых асоб рэпартажу.

Практыка сведчыць, што рэпартаж – сінтэтычны жанр, які ўвабраў у сябе стылёвыя рысы іншых жанраў, але ўтрымлівае іх не хаатычна, а ў адпаведнасці са сваёй прыродай і патрабаваннямі.

Такім чынам, хаця рэпартаж і адносіцца да інфармацыйных жанраў, ён прадстаўляе вялікія магчымасці для праяўлення індывідуальнай манеры журналіста. Шырокія жанрава-стылістычныя магчымасці не дазваляюць выкарыстоўваць у рэпартажы штампы і канцылярскія выразы. Аказваецца, рэпартаж можа быць створаны зусім не “рэпартажнай” мовай.

Беларускія журналісты, што працуюць на дзяржаўным радыё, на жаль, выкарыстоўваюць не ўвесь арсенал стылествараючых сродкаў рэпартажу. Часцей за ўсё нам даводзіцца слухаць аператыўныя, або афіцыйныя рэпартажы.

З пункту гледжання эстэтычных норм рэпартажу проціпаказаны сухасць, нейтральнась выкладу. Гэта адзін з самых экспрэсіўных жанраў радыёжурналістыкі. Ён патрабуе яркага выражэння аўтарскіх ацэнак, сімпатый і антыпатый.


Страница: