Cтиль вещания
Рефераты >> Журналистика >> Cтиль вещания

На жаль, на беларускім радыё пераважаюць менавіта такія рэпартажы. Яны хутчэй нагадваюць афіцыйнае паведамленне, карэспандэнцыю. Афіцыйна-справавы стыль найбольш прыдатны да існавання ў ім штампаў і канцылярызмаў. Рэпартажы, створаныя ў такім стылі, здаецца, не адрозніваюцца адзін ад аднаго і гучаць аднолькава суха і нецікава. І цяпер ветэраны, нягледзячы на сталы узрост, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. (“Радыёфакт”) Аказанне сацыяльна значных паслуг насельніцтву знаходзіцца пад асабістым наглядам Прэзідэнта Беларусі. (“Радыёфакт”) У рэпартажы пра трагічны лёс удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны журналіст кажа: Трасцянецкі лагер з’яўляўся самым вялікім на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Куды прасцей і лёгка для слыху прагучала б тая ж самая фраза ў такім афармленні: Трасцянецкі лагер быў самым вялікім ва ўсёй Усходняй Еўропе. Калі вядецца аповяд пра жыццё, пра лёс, то лексіка павінна быць набліжана да размоўнай, каб веяла ад слоў журналіста шчырасцю і чалавечнасцю.

Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога маўлення характэрныя складаныя сказы, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, нягледзячы на тое што, з мэтай, згодна з).

Фразы ў рэпартажы павінны быць кароткія. Варта пазбягаць нагрувашчвання думак у адной фразе. Пры вольным вусным выкладанні магчымы фразы больш распаўсюджаныя, чым пры чытанні. Пад фразай мы разумеем семантыка-фанетычнае адзінства, аб’яднанае прыкметай інтанацыйнай закончанасці. Патрабаванне да невялікага аб’ему фразы абгрунтавана фактарам напружвання увагі слухача. З мэтай разбіўкі доўгіх фраз і набліжэння тэксту да размоўнага характару можна карыстацца некаторымі прыёмамі:

  1. Вылучаць у асобныя фразы даданыя сказы, якія ўводзяцца словамі таму што, хаця,

прычым і інш., а таксама фразы, якія далучаюца да папярэдняй фразы пры дапамозе злучнікаў а, і, але і г.д. пры гэтым часам бывае неабходнай перапрацоўка фразы (перастаноўка слоў, змяненне склонавых форм, выкрэсліванне лішніх слоў).

  1. Трэба пазбягаць грувасткіх цытат, замяняючы іх пераказам у тых выпадках, дзе

стыль цытуемага аўтара прыкметна адрозніваецца ад агульнага стылю рэпартажу.

  1. Пазбягаць трэба і залішняй колькасці фраз аднолькавага абему. Аб’ём неабходна

вар’іраваць, чарадаваць доўгія і кароткія фразы (кіравацца прынцыпам разнастайнасці).

  1. Не варта карыстацца аддзеяслоўнаымі назоўнікамі, калі можна дасягнуць больш

простай канструкцыяй з дапамогай дзеяслова. [3]

  1. Трэба пазбягаць такіх словазлучэнняў, у якіх цяжка разабраць, чым у сказе

з’яўляецца назоўнік, які стаіць у родным склоне, - суб’ектам ці аб’ектам дзеяння? У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон назоўніка пісьменніка можна зразумець як родны аб’екта. Тады гэта азначае, што нехта крытыкуе пісьменніка. Калі ж зразумець склон як родны суб’екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: пісьменнік сам крытыкуе некага. [16]

  1. Выдатным сродкам пыцягнуць увагу з’яўляецца прыём угадвання наперад заўваг,

якія могуць узнікнуць у слухачоў. Пры гэтым карыстаюцца абаротамі Вы можаце мне запярэчыць, што . ці Вы можаце запытаць . і далей магчымае пытанне ў форме прамога маўлення.

Яшчэ адзін спосаб прыцягнуць увагу - задаваць пытанні, на якія ж адразу будзе дадзены адказ ці вуснамі журналіста, ці спецыяліста: На календары – зіма. З яе надыходам мы ўсё часцей чуем словы “грып”, “лекі”, “эпідэмія”. Паклапаціцца пра ўласнае здароўе нас прымушае зменлівы настрой прыроды. Маразы чаргуюцца з адлігамі, і ў выніку ствараеца асяроддзе, спрыяльнае для развіцця вірусных прастудных захворванняў. Першае месца сярод іх па традыцыі займае грып. Што рыхтуе ён нам у гэтым годзе? Якія асаблівасці яго развіцця ў Беларусі прагназуюць нашы медыкі? (“Радыёфакт”)

  1. У тэксце трэба пазбягаць выпадковага паўтору адных і тых жа слоў і корней, якія

складаюць уражанне стылістычнай нядбайнасці: Зараз у нас у гасцях маскоўскія госці. (Бел.радыё)

Прыгажосць маўлення – ў яго дакладнасці і прастаце. Дакладна і проста гаворыць і піша той, хто мае вялікі слоўны запас і выкарыстоўвае назвы з тым значэннем, якое замацавалася за імі ў працэсе развіцця мовы і грамадства. Гэта асноўнае правіла словаўжывання, якое забяспечвае паразуменне тых, хто карыстаецца літаратурнай мовай. Выбар, як і спалучэнне, заўсёды вызначаецца не толькі задачай непасрэднай перадачы інфармацыі, але і ў нейкай меры тымі ўмовамі, той сітуацыяй, ў якіх адбываюцца моўныя зносіны. Вуснае маўленне дазваляе наладзіць жывы кантакт паміж тым, хто гаворыць, і тым, хто слухае. У залежнасці ад рэакцыі субяседнікаў час размовы можна нешта ўдакладніць, узмацніць, паўтарыць сказанае, інакш кажучы, можна адразу адрэагаваць на тое, як успрымаюцца асобныя словы або ўсё выказванне ў цэлым.

Здараецца так, што журналіст, імкнучыся паказаць сваю адукаванасць і эрудыцыю, трапляе ў смешнае становішча з-за няведання сапраўднага сэнсу некаторых слоў і выразаў. Як у прымаўцы, чуў звон, а вось адкуль ён . У праграме “Радыёфакт” у рэпартажы пра пазітыўныя дасягненні у барацьбе супраць злачыннасці журналіст паведамляе: “За два месяцы нашы рэчыцкія пінкертоны раскрылі і прыпынілі дзейнасць дзвюх злачынных груповак .”

Даведка: Алан Пінкертон, родам з Шатландыі, у ЗША арганізаваў вельмі паспяховую ахоўную фірму (пачынаў з аховы рэйсавых дыліжансаў, паштовых аўтобусаў). Паступова фірма разраслася, пра яе шмат пісаў друк. З цягам часу працаўнікі фірмы сталі героямі дэтэктыўных бульварных раманаў, прымітыўных серыйных выданняў кішэннага памеру і ператварыліся ў герояў кшталту агента 007 ці Васіля Іванавіча з Пецькам ды Анкай. [11]

Няведанне замежных моў прыводзіць да пашырэння таўталагічных выразаў ў

спалучэннях з запазычанымі словамі, т.зв. плеаназмаў, у якіх слова з роднай мовы часткова паўтарае сэнс паняцця, што перадаецца замежным словам. Рэпарцёры неаднаразова паўтараюць: сервісная служба, прэйскурант цэн, дробны петыт. Тлумачальныя слоўнікі маглі б падказаць аўтарам таўталагічных выразаў, што прэйскурант – гэта “даведнік, спіс цэнаў”, сервіс – “абслугоўванне”, петыт – “малы, дробны”. Прывяду прыклады плеаназмаў, якія час ад часу сустракаюцца ў афіцыйных рэпартажах “Радыёфакта”. Вылучанае слова – лішняе.

сетка Інтэрнэт

планы на будучыню

выпускаемая прадукцыя

кароткі брыфінг

наведаць з візітам

У мове рэпартажу дакладнасць словаўжывання набывае сілу закона. Вельмі часта можна пачуць памылкі, звязаныя з блізкім гучаннем слоў: абагуліць “зрабіць індывідуальнае калектыўным” і абагульніць “выказаць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі”, бескарыслівы “які не імкнецца да асабістай выгады, нажывы” і бескарысны “які не прыносіць карысці, марны”, пераўтварыць “змяніць што-н. карэнным чынам, перабудаваць” і ператварыць “перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд; ажыццявіць на справе што-н., увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным”, кантсруктыўны “які выяўляе сутнасць чаго-небудзь, істотны, важны” і канструкцыйны “звязаны з канструкцыяй”.


Страница: