Cтиль вещания
Рефераты >> Журналистика >> Cтиль вещания

§ І тып – маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне

вытворцы маўлення з аўтарскім я. Такі тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылі, лістах, дзённіках, часткова ў публіцыстыцы. ІІ тып – маўленне выдзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна

(але не фактычна) не ўдзельнічае ў маўленні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць;

§ ІІІ тып – змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы;

§ IV тып – апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы.

У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае – вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але я прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень падкрэслівання аўтарскага я служыць спосабам зрабіць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў. [14]

Рэпартаж належыць да ІІІ тыпу маўлення. Гта азначае, што аповяд у ім вядзецца ад 3-й ці 1-й асобы, але фактычны вытворца маўлення вядомы – гэта аўтар, журналіст. У залежнасці ад характару рэпартажу ён так ці інакш праяўляе сябе ў маўленні.

Сёння раніцай Мінск нагадвае хутчэй не святочны горад, а зону баявых дзеянняў ці стыхійнага бедства. Прспект Ф.Скарыны ад цырка да плошчы Незалежнасці і прылеглыя да яго вуліцы перакрыты міліцэйскімі кардонамі. Прайсці можна толькі па спецыяльным пропуску. У метро на станцыях Купалаўская і Кастрычніцкая цягнікі не спыняюцца. Пасажыры вымушаны падымацца на паверхню, каб дабрацца ў іншы раён гораду. Я сам прабіраўся на плошчу Незалежнасці дварамі. На шляху пераадолеў некалькі платоў. А тым часам на галоўнай плошчы краіны пачынаецца ўрачысты парад. Міністр абароны генерал А.Чумакоў далажыў Прэзідэнту, што яго падначаленыя да параду гатовыя. […] Пасля прамовы перад урадавай трыбунай праязджае баявая тэхніка. (Радыё “Свабода”) У прыведзеным урыўку з рэпартажу пра пачатак святкавання ў горадзе добра падкрэсліваецца, што сам рэпарцёр знаходзіцца на месцы падзеі. Аўтар толькі фіксуе падзеі, не аналізуючы іх. Такі тып рэпартажу – аператыўны: рэпарцёр паслядоўна выкладае факты, убачанае і пачутае.

Сёння я рэпарцёра зрабілася амаль галоўнай стылёвай рысай жанра, вызначае і іншыя яго характарыстыкі. У чым жа спецыфіка рэпарцёрскага я як стылёвай асаблівасці рэпартажу?

Перш за ўсё, у параўнанні з белетрыстыкай, я рэпарцёра-журналіста – не літаратурная маска, не вобраз апавядальніка, не спосаб стылізацыі. Тут я аўтара, складальніка і расказчыка непасрэдна супадаюць, і гэта надае аповяду асаблівы дух публіцыстычнасці, відавочнасці і дакументальнасці таго, што адбываецца і апісваецца. Гэта не мастацкае апісанне, якое дапускае выдумку, зрух у часе, белетрызацыю, а дакладны, дакументальны аповяд. Аднак рэпарцёр не можа быць толькі бясстрасным назіральнікам, які халодным вокам фіксуе падзею. Традыцыйнае аўтарскае я журналіста, не прымаючага удзел у падзеі, саступае месца журналісту-удзельніку. Гэта дазваляе пашыраць рамкі рэпартажу, змяняць пункт гледжання, падаваць панараму падзеі як бы знутры.

Разам з я журналіста ў рэпартаж уварваўся струмень публіцыстычнасці: непасрэдныя пачуцці, ўражанні, пераыванні назіральніка ці ўдзельніка, звязаныя з рэпартажным аповядам, ацэнкі, тлумачэнні, каментарыі – усё тое, што ў выніку стварае так званы эфект прысутнасці.

Аднак і ўдзел я у структуры рэпартажу мае свае межы. Празмернасці ў выяўленні я супрацьстаіць іншая тэндэнцыя- да дакументальнага, строга-факталагічнага выкладання зместу. Нельга адыходзіць убок ад падзеі, не павінна быць чагосьці суб’ектыўнага, эмацыянальнага, прыватнага.

Такім чынам дзве тэндэнцыі, дзве плыні ствараюць у сваёй супярэчлівасці яркі шматпланавы стыль рэпартажу:

1. тэндэнцыя да строгай дакументальнасці, дакладным аднаўленні падзей;

2. тэндэнцыя да маляўнічага, эмацыянальнага выяўлення рэчаіснасці, імкнення

журналіста адлюстраваць не толькі факт, але і ўласныя адносіны да яго.

Кожная з гэтых тэндэнцый вылучаецца з прыроды жанра, і суадносіны іх вельмі важныя. Пры неапраўданай перавазе адной з іх парушаецца гармонія цэлага, і тады мы атрымоўваем ухіл у бок залішняй сухасці ці памылковага прыхарошвання, белетрызацыі. Ідэал заключаецца ў суразмернасці гэтых тэндэнцый. [14]

Межы рэпартажу настолькі шырокія, што ён можа ўтрымліваць у сабе элементы інтэрв’ю, замалёўкі, карэспандэнцыі, выступлення. Гэта не з’яўляецца адхіленнем ад нормы, наадварот, дазваляе стварыць яркі, вобразны і ў той жа час аб’ектыўны матэрыял. На жаль, беларускія журналісты, якія працуюць на нацыянальных каналах радыё, часам злоўжываюць магчымасцю выкарыстання пэўнага жанра як элемента рэпартажу, і выдаюць за рэпартаж цэлую прамову якого-небудзь чыноўніка, папрацаваўшы на самай справе толькі над мантажом. Мы пагутарылі з вядучай інфармацыйных праграм Першага нацыянальнага канала радыё “Радыёфакт” і “Пастфактум” Ганнай Курэйчык. Па яе словах, гэтая тэндэнцыя ўжо запавольваецца, але некалькі год таму звычайнай справай у “Радыёфакце” было наступнае. Вядучы гаворыць: “Пра новы праект дэпутатаў Ніжняй Палаты слухайце ў рэпартажы нашага парламенцкага карэспандэнта .”. Карэспандэнт прамовіць дзве-тры агульныя фразы, якія складаюцца з лічбаў і дат, пасля чаго ідзе стужка з запісам прамовы чыноўніка. Яна доўжыцца 5-6 хвілін. Рэпарцёр больш нічога не дадае, не каментыруе. А слухач застаецца сам насам з незразумелай яму інфармацыяй на незразумелай сухой канцылярскай мове. У такім выпадку журналіст не імкнуўся прытрымлівацца пэўнага стылю, ён увогуле адышоў убок ад патрэб слухача сваёй праграмы. Варта было б прапусціць пачутае праз прызму сваёй палітычнай і сацыяльнай (ды і прафесійнай, нарэшце) свядомасці і, вылучыўшы галоўнае ў паведамленні парламентарыя, перадаць сваімі словамі складаную для непадрыхтаванага слухача інфармацыю.

Ганна Курэйчык дае слушную параду рэпарцёрам прыцягваць увагу досыць простым сродкам. Чалавека больш за ўсё цікавіць падзея, якая можа адбіцца на яго ўласным жыцці і дабрабыце. Таму важна паказаць, якія наступствы будзе мець асабіста для яго падпісанне важнага дакумента. Напрыклад, калі скасуюцца кантракты з Іракам, то ў Беларусі падаражэе бензін ці Мінскі трактарны завод будзе выпускаць менш прадукцыі, што паўплывае на занятасць і заработную плату працоўных на гэтым прадпрыемстве. Тлумачэнне, менавіта тлумачэнне, а не каментарый павінна прысутнічаць у рэпартажы афіцыяльнага тыпу. Хаця каментарый ці ўласна журналіста, ці высокай асобы ў рэпартажы таксама будзе да месца, тым больш, што журналістыка можа і павінна быць заангажаванай. Гэты факт здымае патрабаванне наконт недапушчэння ўласнай думкі рэпарцёра ў аб’ектыўным матэрыяле.

Характэрныя рысы рэпартажу асабліва падкрэсліваюцца пры супастаўленні яго з іншымі жанрамі журналістыкі. Напрыклад, калі інфармацыйная заметка дае толькі паведамленне пра падзею, то нават самы кароткі рэпартаж - гэта абавязкова цэлая карціна падзеі, афарбаваная аўтарскімі эмоцыямі. Размоўна афарбаваныя словы і абароты ў аўтарскім маўленні – сведчанне прысутнасці аўтарскага я. Бо калі перад намі не простая і не ўскосна-простая мова, то размоўна афарбаваныя словы і выразы могуць належаць толькі апавядальніку. Таму размоўную лексіку, фразеалогію, сінтаксіс ахвотна выкарыстоўваюць рэпарцёры. Гэта адна з найлепшых крыніц выразных сродкаў публіцыстыкі.


Страница: